Ніва № 38 (3097), 20 верасня 2015 г.

У палескай глыбінцы (14)

Ганна КАНДРАЦЮК

Нідзе ў свеце, як на Палессі, так ласкава не кажуць пра вясновыя паводкі. У іх гонар спяваюць песні і пішуць вершы народныя паэты: „Паводка вясну аздабляе, блакітнай прасторай хваль, лодку ласкава калыша, нясе ў жыцця віры”*.

Ніхто, як паляшук, так чароўна не абласкавіць стыхію! Ён праспявае ёй песні, прынясе дары і на канец запражэ яе ў сваю службу. Стагоддзі жыцця на вадзе прымусілі людзей уважліва чытаць настрой рэчак і азёр. Па сённяшні дзень існуе шмат павер’яў і магічных практык, звязаных з ачышчальнай сілай вады. У народзе вераць у жывую ваду. Раздабыць яе можа кожны, хто не правароніць аднаго моманту. Палешукі лічаць жывой вадой першыя кроплі дажджу, якія падаюць з першым вясновым громам. Такая вада дапамагае на боль галавы, ёю прамываюць хворыя вочы і мочаць у ёй бародаўкі. Існуе перакананне, што калі пакупацца ў жывой вадзе, увесь год будзе спрыяць здароўе. Падобныя якасці мае яшчэ купальская вада. Тут таксама важны адзін момант. Лячэбныя якасці купальская вада стрымлівае толькі да ўсходу сонца...

Каб задобрыць вадзяную стыхію, асабліва пры паводках, людзі прыносілі ёй ахвяры, сярод якіх — самае вялікае смакоцце палешукоў — хлеб! Я сама ехала з пустымі рукамі да вытокаў Прыпяці. Гэта было месца, на першы погляд, пазбаўленае ўсякай магіі. Звычайны меліярацыйны роў, парослы прамысловай травой.

* * *

— Ці ёсць якісь пачатак рэчкі? — думае ўголас дзядзька Анатоль з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF