Ніва № 38 (3097), 20 верасня 2015 г.

Самародны талент з Дуброўшчыны

Уршуля ШУБЗДА

Ягоныя працы ўпрыгожваюць краявід Дуброўшчыны — у асноўным гэта постаці святых і каплічкі. Рышард Мыслівец — народны скульптар з вёскі КаменнаяСтарая — адкрыў у сабе талент разьбяра ў саракагадовым узросце, а пачынаў маючы толькі адно долата.

Дом Рышарда Мысліўца лёгка пазнаць у маляўнічым краявідзе КаменнайСтарой. Невялікі лясок, якім акружана ягоная хата, поўны драўляных фігур. Скульптар не толькі прадстаўляе постаці святых, але таксама мяняе старыя сухія дрэвы ў сапраўдныя шэдэўры.

— Разьбяру толькі ў хворых. Дрэвы трэба шанаваць. Той лясок, у якім жыву, дае мне намнога больш чым для другіх людзей. Прырода гэта, перш за ўсё, інспірацыя, — кажа разьбяр.

Мыслівец — адзін з нямногіх разьбяроў, які свае працы дастасоўвае да кволых дрэў. Гэта часта ад кары, віду дрэва ці месца, у якім яно расце, залежыць, што канчаткова будзе прадстаўляць разьба. У невялікай, ужо спарахнелай сасне можам убачыць двое закаханых у танцы. З іншай разьбы, зробленай у вярбе, спаглядаюць на чалавека твары быццам з даўнейшага паганскага валуна.

Рышард Мыслівец з мастацтвам звязаны ад 20 гадоў. Хаця яго дваюрадныя браты прафесійныя мастакі, ён адкрыў у сябе душу мастака даволі позна. На пачатку хадзіў ён на калонію да суседа, вядомага ўжо ў ваколіцы скульптара. Захапляўся ягонымі працамі, падглядаў нялёгкі працэс стварання разьбы. Ад яго дастаў першае долата. Калі сусед меў намер з’ехаць на поўдзень Польшчы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF