Ніва № 38 (3097), 20 верасня 2015 г.

Уладзімір вечна жывы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Паволі, здаецца, супакойваецца наш тутэйшы ўсплёск медыйнай пены на стогадовай метцы з пачатку вялікай вандроўкі нашых продкаў па амаль бязмежных еўраазіяцкіх прасторах. У зусім адваротным напрамку, чым ранейшыя масавыя людскія навалы гунаў ці манголаў, трывожна зафіксаваныя тадышнімі еўрапейскімі летапісцамі. Менш бурныя ранейшыя міграцыі індаеўрапейскіх плямён у заходнім напрамку, у тым ліку славянскіх, не ўспелі на эпоху больш пашыранай каліграфіі ў міжземнаморскіх асветных установах...

Масавую міграцыю нашых продкаў у 1915 годзе прынята называць бежанствам, хаця тую падзею больш адэкватна было б называць арганізаваным перасяленнем. Як тая арганізацыя выглядала, агульна вядома — па меры магчымасцей тадышніх таго перасялення арганізатараў. Сапраўднае ж бежанства пачалося тры гады пазней — уцёкі ад крывавага хаосу выкліканага ломкай грамадскага парадку ў выніку бальшавіцкага перавароту. Тады нашы людзі сталі сапраўды ўцякаць перад разгарэўшымся грамадскім пеклам — сталі ўцякаць туды, куды яно не сягала, туды, дзе можна было нармальна, мірна, хаця вельмі цяжка жыць. І напрамак быў толькі адзін — на захад, у свае пакінутыя раней гнёзды...

Зараз падобная, як у бальшавіцкай Расіі, сітуацыя заіснавала ў краінах Леванта, дзе таксама быў зламаны грамадскі парадак і людзі атрымалі вольную анархічную волю. Дзе, так як у бальшавікоў, меў быць устаноўлены новы „светлы” грамадскі лад. З людзей вырвалася (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF