Ніва № 38 (3097), 20 верасня 2015 г.

Фэст здароўя

Аляксей МАРОЗ

Падчас спартыўных спаборніцтваў і мерапрыемстваў на вольным паветры можна пачуць лозунг «У здаровым целе здаровы дух». Можна таксама сказаць наадварот, што духоўнае здароўе мае станоўчае ўздзеянне на фізічную форму. Лекары ж паўтараюць, што неспакойнае і нервовае жыццё спрычыняецца да ўзнікнення хвароб. Гайнаўскія братчыкі рашыліся прасоўваць здаровы лад жыцця, у тым ліку — фізічны рух на адкрытым паветры, чытанне духоўнай літаратуры, спажыванне здаровага харчавання і прафілактычныя праверкі стану здароўя. Гэтую задуму сёлета рэалізавалі яны 30 жніўня на чацвёртым ужо «Фэсце здароўя». Гайнаўскаму аддзяленню Праваслаўнага брацтва свсв. Кірылы і Мяфодзія сарганізаваць фэст у амфітэатры і гарадскім парку дапамаглі бургамістр і Гайнаўскі дом культуры. Каб прыцягнуць на мерапрыемства як найбольш людзей, гайнаўскія братчыкі парупіліся пра атракцыйную праграму на сцэне. Запрэзентаваліся на ёй музычныя калектывы з Гайнаўшчыны, БельскаПадляшскага і Рэспублікі Беларусь.

Фэст здароўя адкрылі бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак і арганізатары — Кацярына Чурак і Ева Рыгаровіч.

— «Фэст здароўя» — цудоўная ініцыятыва, якая прапагандуе як дбаць пра сваё фізічнае і духоўнае здароўе, — заявіў бургамістр Гайнаўкі.

— Мы прапагандуем здаровы стыль жыцця, згодна лозунгу «У здаровым целе здаровы дух». Заахвочваем гайнавян дбаць пра духоўнае і фізічнае здароўе і дзеля гэтага падрыхтавалі мы наведвальнікам шматлікія прапановы, — сказала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF