Ніва № 38 (3097), 20 верасня 2015 г.

Вяртанне спадчыны

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Некалькі раз я пісаў у гэтай рубрыцы аб планах перадачы Галоўным праўленнем Беларускага грамадскакультурнага таварыства Падляшскаму музею двух двухбакова памаляваных, шырокафарматных тэатральных праспектаў, тобок заднікаў (дэкарацый на заднім плане сцэны). Іх аўтарам быў Язэп Драздовіч (18881954) — класік беларускага мастацтва. Яны былі створаны па заказе беластоцкага аддзела Таварыства беларускай школы, па запрашэнні якога ў цяперашняй падляшскай сталіцы аўтар прабываў у 1933 г. З 60х гадоў мінулага стагоддзя знаходзіліся яны ў рэсурсах БГКТ, атрыманыя ад вядомага беларускага дзеяча Канстанціна Сідаровіча, які іх захоўваў з даваеннага перыяду. І гэта адбылося. 9 верасня аб факце перадачы гэтых работ афіцыйна абвясцілі падчас прэсканферэнцыі ў сядзібе ГП БГКТ яго старшыня Ян Сычэўскі і дырэктар Падляшскага музея Анджэй Ляхоўскі ў прысутнасці Анатоля Вапа, дырэктара дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства, якога ўстановай з’яўляецца Падляшскі музей. Старшыня Сычэўскі сказаў: «Дырэктар Ляхоўскі як спецыяліст асабіста праверыў, што гэтыя працы не былі дэградаваныя з пункту гледжання эстэтычных каштоўнасцей, але патрабуюць пэўнага аднаўлення. Тым не менш, яны знаходзяцца ў зусім неблагім стане. Як Галоўнае праўленне БГКТ мы прыйшлі да высновы, што захоўванне іх на гарышчы надалей не мае сэнсу. Няма такой магчымасці, каб яны былі выкарыстаны ў мэтах дзейнасці БГКТ. Мы лічым, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF