Ніва № 38 (3097), 20 верасня 2015 г.

Гопсюп!

Міраслаў ГРЫКА

У Польшчы мала хапала, каб запусцілі атамную бомбу. Не ў літаральным сэнсе, толькі адэкватна да эфектаў антысістэмнай рэвалюцыі, якую спрабаваў ініцыяваць у краіне гэтак званы Рух Кукіза (які да нядаўна карыстаўся 20працэнтнай падтрымкай выбарцаў), калі б у рэферэндуме, абвешчаным у спешцы і без глыбейшага одуму прэзідэнтам Браніславам Камароўскім, прыняла большасць з 30 мільёнаў грамадзян, меўшых права голасу. Здаецца, гэтыя 50% галасоў, неабходных, каб прыняць вынікі рэферэндуму сапраўднымі, незалежна нават ад гіпатэтычнага выбару на «так» ці «не» наконт пастаўленых у ім пытанняў, прадухілілі сваёй явачнай лянотай катаклізм ладу, параўнальны ў палітычных і сацыяльных выніках да катастрафічных наступстваў атамнага выбуху і яго радыяцыйных паслядоўнасцей.

Маштаб грамадзянскай выбарчай ляноты — вялікі. Толькі ці гэта лянота, ці, магчыма, крайняя нездаволенасць грамадства. Або яго поўнае заблытанне ў тым, што для яго важнае, а што не; тое, што важнае, а можа толькі ілюзорнае, што праўдзіва, а што фальшыва. Нагадаем чаго датычылі рэферэндумныя пытанні: увядзення аднамандатных акруг на парламенцкіх выбарах, фінансавання партый з дзяржаўнага бюджэту і падатковых вырашэнняў на карысць падаткаплацельшчыка ў выпадку сумненняў. Нават пакідаючы ў баку пытанне аб іх сутнаснай падставе, можна быць упэўненым, што палітычная істэрыя, якая за ім стаяла, пазбаўляе нацыянальнае галасаванне ўсялякай рухаючай сілы.Тым больш, што ён быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF