Ніва № 38 (3097), 20 верасня 2015 г.

Кірмаш з Падляшшам у куце

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Хоць на амаль дваццаць працэнтаў знізіліся сёлета заходнія інвестыцыі на Гродзеншчыне, гэты рэгіён у Беларусі мае адзін з найбуйнейшых патэнцыялаў развіцця. Несумненна, гэта таксама дзякуючы прыгранічнаму распалажэнню. Адным са стымулаў, якія падмацоўваюць яе эканамічнае развіццё, але і ўсяго рэгіёна таксама на польскім баку, мае быць у прынцыпе Рэспубліканская ўніверсальная выстаўкакірмаш «Еўрарэгіён Нёман2014», якой сямнаццаты выпуск у Гродне якраз адбыўся. Суправаджаў яе яшчэ Міжнародны інвестыцыйны форум пад лозунгам «Гродзеншчына — на скрыжаванні граніц». Арганізатары стэнда Падляшскага ваяводства перажылі некалькі няўдач, а самастойных стэндаў прадпрыемстваў з нашага і іншых рэгіёнаў Еўрарэгіёна Нёман (Літвы і Калінінградскай вобласці) увогуле не было.

Еўрарэгіён Нёман быў створаны ў чэрвені 1997 года. Гэта трохбаковае пагадненне Беларусі (Гродзенская вобласць), Польшчы (Падляшскае і ВармінскаМазурскае ваяводствы), Літвы (рэгіёны Алітус, Мар’ямпаль, Вільнюс) і Калінінградскай вобласці. Ён прызначаны для прыгранічнага супрацоўніцтва ў шырокіх рамках. 1112 верасня на кірмашы, арганізаваным у Цэнтральным спартыўным комплексе «Нёман» у Гродне, прадстаўляліся больш за сто экспанентаў. Адрэкамендаваліся толькі кампаніі розных сектараў эканомікі Гродзеншчыны і іншыя тутэйшыя арганізацыі.

Стэнд, які прадстаўляў Падляшша, быў загнаны ў кут калідораў спартыўнай залы, насупраць стэнда адной з кітайскіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF