Ніва № 37 (3096), 13 верасня 2015 г.

У палескай глыбінцы (13)

Ганнa КАНДРАЦЮК

Уладзімір падаў у рукі кубак халоднай вады, толькі што дабытай з калодзежа. Ён чакаў, пакуль праглыну сколькі глыткоў.

— І як? Можа быць? — спытаў.

— Яшчэ такой смачнай не піла!

— Да мяне ажно з Шацка па ваду прыязджаюць, — пахваліўся Уладзімір, — кажуць, у ёй добра гуркі кіснуць.

Я сама, калі каштавала ваду, прыгадала смак падляшскага „халадку”, дзе асноўным прадуктам была свежая вада проста з калодзежа, з мінераламі і жывымі культурамі мікраарганізмаў. Халоднай вадой, проста з калодзежа залівалі раздробленую зялёную цыбульку з кропам і гурком, дапраўлялі варанымі яйкамі, смятанай, соллю і чорным перцам. Халадзец з патоўчанай бульбай, акрашанай шкваркамі, спажывалі ў час жары, нярэдка цягам усяго лета. Нічога іншага не хацелася есці...

У Свіцязі саромеліся ўжо простага халадцу. Для прыезджых прапанавалі запяканкі і піцу, чабуракі з мясной начынкай, варэнікі з сырам, пампушкі з бульбай, грыляваную кураціну і бульбу фры. Больш патрабавальныя гурманы маглі набыць дзясяткі відаў вэнджанай, печанай і смажанай рыбы, злоўленай у Расіі, Кітаі і Беларусі. Таксама яду можна было набыць, лежачы пад парасонам на пляжы. Берагам возера праціскаліся вясковыя гаспадыні з роварам „Украіна”, абчэпленым паласатымі торбамі з хатнімі абедамі: адбіўнымі катлеткамі з бульбай, салатамі з гародніны, пончыкамі і здобнымі булкамі з макам і чарніцамі.

Таму жэст Уладзіміра, які пачаставаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF