Ніва № 37 (3096), 13 верасня 2015 г.

Туга па Маскве

Іааннa ЧАБАН

У бежанства выязджалі двойчы: у 1915 годзе і пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, — тлумачыць народжаны ў 1931 годзе ў Белагорцах Віталь Гарбуз.

Ягоны дзед, Уладзімір Гарбуз, 1871 года нараджэння, жыў у Маскве аж да рэвалюцыі. Родную хату ў падбераставіцкіх Паўлюшках пакінуў халасцяком, шмат гадоў раней, чым бежанцы. Ехаць туды ніхто яго не прымушаў. Проста вырваўся з вёскі ў сталіцу ў пошуках шчасця. Адправіўся як стаяў, голы і босы, з мяшочкам матуліных сухароў. Так, так, Масква была тады сапраўды яго сталіцай, а Варшава толькі правінцыяльным горадам вялікай расійскай імперыі. Папаў да надта багатага жыда Цыгеля. Пасяліўся ў яго маскоўскім квартале разам з больш чым тысячу іншымі працаўнікамі фабрык і офісаў. Атрымаў талончыкі на касцюм, хлеб і нешта да хлеба. Тады ж пенсій не было, але Цыгель карміў і адзяваў сваіх падапечных да самой смерці. Уладзімір працаваў бухгалтарам. Спярша пяць разоў падумаў як выдаткаваў кожную заробленую капейку. Зберажэнні разумна мяняў на золата, за якое ў 1905 годзе выкупіў ад Карыцкага з Белагорцаў 24 дзесяціны зямлі з вялікай хатай і гаспадарчымі будынкамі. У Белагорцах з часоў Яна ІІІ Сабескага жылі дзве татарскія сям’і: на адным канцы вёскі Карыцкія на другім — Бараноўскія. Яшчэ стаіць кусок каменнай сцяны канюшні Бараноўскага, ёсць таксама старое гумно Карыцкага. Кожны з іх меў па 100 дзесяцін зямлі, а да рэвалюцыі служылі ў царскай арміі. Што цікава, штодзень карысталіся яны не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF