Ніва № 37 (3096), 13 верасня 2015 г.

Чыгуначны рэквіем

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Задумалася мне сёлета пабачыць як выглядае прыходскае святкаванне Спаса ў Сасінах. Бо пра Грабарку шмат вядома, у апошнім часе крыху вядомасці набыло і святкаванне ў Саках. А пра Сасіны ціхаціхенька. Бо ж гэтая мясцовасць быццам схавалася ад вонкавага свету і нялёгка да яе дабрацца, асабліва ў перыяд канікул. І як я не круціў галавою, не ўдалося мне ўкеміць такога транспарту, на якім можна было б у прыстойную пару дабрацца з Беластока ў закінутую на памежжа Боцькаўскай, Мілейчыцкай і Кляшчэлеўскай гмін мясцовасць. І так, заміж у Сасіны, даволі няпышна павалокся я на Грабарку. Чыгункай.

З’явіўся я там каля гадзіны да пачатку галоўнага набажэнства і той час скарыстаў на разгляданне напоўненых народам вулачак і завулачкаў. І калі так кіраваўся да галоўнай манастырскай брамы, парадкавыя валанцёры ўзнялі гаману, каб сысці на абочыну дарогі. Неўзабаве паказаўся невялікі картэж з невялікім белачырвоным сцяжком на адной з машын. Самога Прэзідэнта Анджэя Дуды за зацемненымі вокнамі машыны не ўдалося пабачыць, але гэта не праблема, бо ж яшчэ шмат разоў пакажацца ён на электронных экранах...

Дарэчы, сёлета не ўдалося мне пабачыць не толькі Прэзідэнта, але нават хаця б нейкага звычайнага знаёмага. Здалося мне, што зараз народу там быццам менш, чым у ранейшыя гады. А ўжо напэўна менш таго святкуючага на Грабарцы народу карыстаецца публічнай камунікацыяй. Яшчэ ў канцы 1950х гадоў, калі побач Грабаркі курсіравала шмат (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF