Ніва № 37 (3096), 13 верасня 2015 г.

XXI Фестываль «Беласток Гродна»

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Дваццаць першы раз прайшоў фестываль польскай і беларускай песні «БеластокГродна». На гэты раз у Беластоку. Выступіла чатырнаццаць ансамбляў, у тым ліку пяць з Гродна. Канцэрт адкрыла шоў, без сумневу зоркі, у апошні час даволі часта гасцюючага на Падляшшы мінскага ансамбля «Купалінка». Былі шапікі з рамяством з абодвух бакоў мяжы і з музычнымі дыскамі. Свае кнігі падпісвалі беларускія пісьменнікі Беласточчыны, у тым ліку Віктар Швед, якога адзін з вядомых вершаў быў зачытаны на прывітанне сувядучай мерапрыемства Аннай Бабік з гурта «Світанак», які пачынаецца словамі «Прывабнасць кожнай кветкікраскі/ І сэрца кожнага раскоша / Ёсць у звароце: / Калі ласка, / На польскай мове: / Bardzo proszę».

У поўны кветак і ўвогуле багаты ў зелень парк Планты, як звычайна на мерапрыемствы на свежым паветры, арганізаваныя Беларускім грамадскакультурным таварыствам, таксама на сёлетні фестываль «БеластокГродна» (30 жніўня) прыйшлі натоўпы гледачоў. У гэты час можна было трохі адчуць блізкую выбарчую кампанію. Прысутнічалі кандыдат у дэпутаты ад падляшскай Аб’яднанай лявіцы, дэпутат Сейма цяперашага склікання Аляксандр Сасна і старшыня мясцовых структур уваходзячага ў яе склад Саюза дэмакратычных левых сіл Кшыштаф БільЯрузельскі, які таксама змагаецца за дэпутацкі мандат. Упершыню на публічным мерапрыемстве можна было сустрэць тут новую генеральную консул РБ у Беластоку Алу Фёдараву, якая некалькі дзён раней нанесла (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF