Ніва № 37 (3096), 13 верасня 2015 г.

Беларускі народны фэст «Арлянскія сустрэчы»

Аляксей МАРОЗ

Беларускі народны фэст «Арлянскія сустрэчы» — галоўнае беларускае мерапрыемства, арганізаванае войтам і Гмінным асяродкам культуры ў Орлі — адзінай гміне ў Польшчы, у якой дарожныя ўказальнікі перад усімі мясцовасцямі напісаны на польскай і беларускай мовах. 29 жніўня перад сінагогай у Орлі сабраліся людзі, каб паслухаць беларускую музыку, купіць рукадзелле ды пачаставацца мясцовымі стравамі.

Да Другой сусветнай вайны ў Орлі жылі яўрэі, якія маліліся ў вялікай мураванай сінагозе. Пасля вайны бажніца нішчэла. Калі сінагога была адрамантаваная, стала месцам арганізавання культурных мерапрыемстваў. Ладзіліся ў ёй часовыя выставы, арганізаваліся канцэрты. Падчас «Арлянскіх сустрэч» Цэнтр імя Людвіка Заменгофа з Беластока прэзентаваў у сінагозе выставу «Драўляныя бажніцы».

Беларускі фэст пачаўся ў дзве гадзіны пасля абеду. Першымі выступілі супольна беларускі калектыў «Арляне» з Орлі і дзеткі з мясцовай школы з дадатковым навучаннем беларускай мовы. Войт Арлянскай гміны Пётр Сэльвесюк прывітаў гасцей — паслоў Сейма РП Роберта Тышкевіча і Аляксандра Сасну, дырэктара Культурнага цэнтра Рэспублікі Беларусь у Варшаве Эдуарда Швайко, бельскага старасту Славаміра Снарскага і яго намесніка Пятра Божку, а таксама бургамістраў і войтаў суседніх гмін. У фэсце ўдзельнічалі бургамістр БельскаПадляшскага Яраслаў Бароўскі, бургамістр Кляшчэляў Аляксандр Сяліцкі, войт Гайнаўскай гміны Люцына Смактуновіч (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF