Ніва № 37 (3096), 13 верасня 2015 г.

Д’яблаў баданне

Міраслаў ГРЫКА

Расія Пуціна бадае Польшчу, як толькі можа. Часам забаліць. Найбольш, калі ўлады вялікага суседа абвяшчаюць забарону на імпарт польскіх прадуктаў. Пытанне толькі ў тым, каму гэта найбольш балюча. Нам, ці ім? Вядомы факт, што, калі з аднаго боку бадаюць, з другога нешта (неналежна) уцякае. Гэта праўда, што з выразам балючасці на тварах ходзяць ужо сяляне з Польшчы, вытворцы лекаў, касметыкі і мэблі. Нечакана, расійскае баданне таксама штурханула ў польскія шпроты. Расійская Федэральная служба па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека (Расспажыўнагляд), увяла іх эмбарга ды ў імгненным рэжыме. У афіцыйнай заяве федэральныя следчыя пішуць, што пасля неаднаразовага „даследавання прадукту «шпроты ў алеі» кампаніі Грааль С. А. з Вейгерова» прызнана нязгоднасць з «арганалептычнымі паказчыкамі» і «фактычным станам даных з этыкеткі аб пажыўнай каштоўнасці і энергіі»”. Толькі што — як паінфармавала фірма Грааль — «апошні продаж (нашых шпротаў) у Расійскую Федэрацыю адбыўся больш за два гады таму». Гэта ў афіцыйным камюніке. Неафіцыйна, уладальнікі вейгероўскай фірмы турбуюцца здароўем санітарных інспектараў Расспажыўнагляду. Бо хаця баданулі тыя ў добрае імя іхняй фірмы, пэўна, чарапы ад гэтага ім не разбалеліся. Але гэта толькі адзін бок праўды. Таму што тэрмін прыгоднасці для спажывання на паказаныя шпроты — не больш за два гады. І гэта той іншы бок.

Садоўнік, заводчык свіней ці перапрацоўшчык рыб можа (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF