Ніва № 37 (3096), 13 верасня 2015 г.

Гарэлка як каталізатар крызісу

Віктар САЗОНАЎ

У Беларусі знялі забарону на начны продаж алкаголю. Гэта не жарт, як і тое, што такая забарона была. А вось тое, што з гарэлкай жарты кепскія, у Беларусі ведаюць усе. Гэтаму бацькі вучаць дзяцей з самага маленства. Замахне бацька за каўнер кілішак горкай ды давай настаўляць маленькага сынка. Маўляў, гарэлка гэта атрута. Ды вось адна ёсць з ёй базавая праблема: без яе нельга, жыццё, нібыта, такое. Таму, тлумачыць бацька свайму маленькаму нашчадку, трэба ведаць меру. І кажа гэта так пераканаўча, што пачынаеш верыць, што сам то ён меру ведае дакладна, нават калі ўжо і мычэць не можа.

Штошто, а з гарэлкай эксперыментаваць сапраўды нельга — нікому, ніколі і ні пры якіх умовах. Усе ведаюць, чым скончыўся сухі закон у Амерыцы. Добра, што своечасова схамянуліся. Ды і бальшавікі ў нас спрабавалі рабіць з гарэлкай свае эксперыменты.

Ну, з бальшавіцкімі прыдумкамі людзі даўно разабраліся. Усё, што рабілі бальшавікі, вызначалася толькі адной мэтай — захаванне ўлады шляхам абалваньвання суайчыннікаў. Звычайная задача для кожнай класічнай дыктатуры. Сучасныя дыктатуры — не выключэнне. Прыкладам, перамаглі камуністы непісьменасць. Так ужо гэтым хваліліся, што многія паверылі, што яны пра людзей клапаціліся. Але ж тыя навучылі людзей чытаць толькі для таго, каб людцы савецкія газеты чыталі. Гэта значыць, каб спажывалі савецкую прапаганду. Бо пакуль савецкія грамадзяне вучыліся чытаць, бальшавікі знішчылі ўсё, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF