Ніва № 37 (3096), 13 верасня 2015 г.

«Збор», або Піянерскі рывок мастакоў

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Выстава «Збор. Канструяванне архіва» ў беластоцкай Галерэі «Арсенал», несумненна, увойдзе ў гісторыю не толькі беларускага мастацтва, але і еўрапейскага. З’яўляецца яна дакументацыяй сарака самых важных мастацкіх выразаў беларускага сучаснага мастацтва 19912015 гадоў. Выстава стала магчымай дзякуючы матэрыялам, сабраным Даследчыцкай платформай беларускага сучаснага мастацтва «Калектар» (kalektar.org) для патрэб спецыяльна створанага праекта «Збор». Гэта першыя ў такім абсягу, надалей дапаўняныя, абнаўляныя і даступныя ў інтэрнэце рэсурсы інфармацыі пра найбольш важныя работы беларускіх мастакоў ад 80х гадоў ХХ стагоддзя. Мае ён таксама функцыянаваць у якасці асновы для далейшага дэталёвага даследавання ў гэтай галіне. Выстава была задумана як своеасаблівы, агульнадаступны падручнік беларускага мастацтва апошніх дзесяцігоддзяў.

З інфармацый даступных на экспазіцыі (адкрытай 28 жніўня ў сядзібе «Арсенала» па вул. Міцкевіча), можна даведацца м.інш. што «беларускае мастацтва ў апошнія дзесяцігоддзі перажыло некалькі пераўтварэнняў. У той час адбыліся важныя мерапрыемствы мастакоў і груп мастакоў, якія паўплывалі на развіццё культуры. Тым не менш, розныя колы прафесіяналаў, якія ўдзельнічаюць у мастацкай крытыцы, не стварылі сумеснай ацэнкі з’яў, тэндэнцый і працэсаў, што прывяло да знікнення і маргіналізацыі інфармацыі аб сучасным мастацтве апошніх дзесяцігоддзяў». І таксама: «У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF