Ніва № 36 (3095), 6 верасня 2015 г.

У палескай глыбінцы (12)

Ганна КАНДРАЦЮК

Валя ўсё вырашыла ў адзін міг, аднак, згодна этыкету патрыярхальнай старонкі, яна спытала яшчэ ў мужапрымака:

— Ты згодны?

— Ну, калі трэба дапамагчы, дык трэба, — адказаў ён паслухмяна.

З сужонствам Валяй і Васем я пазнаёмілася ў начным магазіне. Набліжалася поўнач і трэба было вырашыць пытанне начлегу. У час турыстычнага сезона ў Свіцязі ўсе месцы ў пансіянатах былі заняты. Разумеючы бязвыхаднае становішча, Валя запрасіла мяне і яшчэ трох маіх сяброў дахаты.

— Шкада людзей, каб поначы блукалі!

Праз пяць хвілін мы ўжо былі ў белай мураванцы, пабудаванай на краю сяла ля лесу. Гаспадыня адступіла найлепшыя пакоі, прыаздобленыя пальмамі, дыванамі і пуховымі падушкамі. А сама, разам з мужам, пайшла начаваць на сена.

* * *

У Свіцязі, мала хто з мясцовых вылежваўся ў час турыстычнага сезона. Тут стараліся выкарыстаць кожную хвіліну і магчымасць ды падзарабіць на летніках. Нашы гаспадары таксама не вылежваліся на сене. Калі я прачнулася ў пяць раніцы, на панадворку панаваў рух. Ад боку летняй кухні даходзілі духмяныя пахі смажаных бліноў і свежага сочыва з чарніц. Здалося, жанчыны рыхтуюць сняданак. Тым часам у хатцы адбывалася масавая прадукцыя пончыкаў. Разам з Валяй завіхалася яе маці, бацька даносіў ваду з калодзежа і дровы, а Вася сартаваў пончыкі ў пакеты. Здзівіла мяне мабільнасць і энергія сям’і. На кухні панаваў дзелавы, вясёлы настрой. Пасля чатырох (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF