Ніва № 36 (3095), 6 верасня 2015 г.

Магічны цэнтр свету (2)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Адным з удзельнікаў сёлетняга шаснаццатага Трыялога ў Крынках, арганізаванага пад лозунгам «Тутэйшыя», быў былы беларускі палітвязень, лідар Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі. Падчас аднаго з трох дыскусійных трыялогавых панэляў прадугледжваў:

— Лёс Беларусі будзе яшчэ вырашацца, пакуль немагчыма яшчэ сказаць, што Беларусь ёсць і будзе. Вельмі верагодным з’яўляецца варыянт, што будзе шэсць рускіх губерняў. Беларусь, можа, застанецца як дзяржава. Столькі, колькі мы можам накапіць інтэлектуальныя сілы і людзей, гатовых прынесці сябе ў ахвяру для Беларусі ў перыяд крызісу, які, несумненна, наступіць, настолькі будзе вырашаны лёс нашай Радзімы.

Тыдзень таму мы пісалі ў асноўным аб некаторых матывах панэлі па культуры і ўспомнілі пра літаратурны. У гэтай апошняй частцы Ян Камінскі, пісьменнік родам з Мазовіі, што пражывае ў Ярылаўцы, распавядаў пра сваё існаванне ў гэтым ягоным магічным месцы Падляшша:

— У Ярылаўцы я чужы. На пачатку, праз некаторы час, я быў у вёсцы прыняты, але, калі высветлілася, што я ерэтык, няверуючы, адразу закісла, а адзін нават абразіўся. Калі я выпусціў кнігу «Książka meldunkowa», гэта ўжо цалкам парушылася, таму што мясцовыя жыхары знайшлі ў ёй слова «кацап», якое з’яўляецца там неаднойчы ў адносінах мудрага з дурнем. Ёсць у паняцці тутэйшасці нейкі комплекс. Тутэйшасць гэта малая прастора. Хто ў ёй гаворыць не панашаму — чужы. Існуе вострая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF