Ніва № 36 (3095), 6 верасня 2015 г.

Татары адсвяткавалі Сабантуй

Уршуля ШУБЗДА

У Крушынянах ужо дзявяты раз прайшло татарскае свята Сабантуй. Пасля малітвы ў мясцовай мячэці на ўдзельнікаў чакалі выступы калектываў з Беларусі, Літвы, Крыма ды Польшчы. Мерапрыемства, ладжанае з мэтай распаўсюджвання татарскай культуры, прыцягнула ў невялікую вёсачку сотні людзей з розных куткоў свету.

Сабантуй у татарскай традыцыі адбываецца пасля сяўбы на палях, інакш вядомае як свята плуга. Самае важнае ў гэтым свяце заключаецца ў супольнай гульні аднавяскоўцаў, якія пасля цяжкіх палявых прац адпачывалі, радасна выкарыстоўваючы свабодны час. Як падкрэслівае Мар’юш Шагідовіч, Сабантуй гэта свята, якое свайго часу было забытае карэннымі татарамі Падляшша:

— Сабантуй так урачыста святкуем з 2007 года. Раней мы не падтрымлівалі гэтай традыцыі, забылі пра яе. Аднак сёння ўжо дзявяты раз сустракаемся ў Крушынянах, каб супольна гуляць і прыпамінаць важныя для тоеснасці мясцовых татараў абрады.

У той час, паводле традыцыі, маладыя татары мелі магчымасць прэзентаваць свае ўмеласці па верхавой яздзе на конях. Дзяўчаты вышывалі каляровыя хусты, якія вывешвалі на калкі, каб кожны мог падзівіцца таленавітасці ткачых.

У гэтым годзе, апрача стральбы з лукаў ці верхавой язды, для наведвальнікаў фэсту былі падрыхтаваны шматлікія конкурсы і паказы, сярод іншых, татарскую барацьбу. Таксама можна было прымаць удзел у мусульманскай малітве, якая прайшла ў мясцовай мячэці. Кожны ўдзельнік меў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF