Ніва № 36 (3095), 6 верасня 2015 г.

Бежанства. Exodus

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Гэтае імпазантнае з размахам стаўленае на адкрытым паветры відовішча ўздоўж чыгуначнай лініі Саколы — Лапы ў цягніку з царскімі эмблемамі з часу Першай сусветнай вайны не было гістарычнай рэканструкцыяй, але — як казалі яго рэалізатары — тэатралізаваным «сном пра бежанства», у якім тое, што дакументаванае існуе нароўні з тым, што перастворанае памяццю. Інтэрактыўнае, амаль у тры гадзіны прадстаўленне пад адкрытым небам «Бежанства. Exоdus» было пастаўлена толькі два разы (29 і 30 жніўня). Гледачыбежанцы рухаліся па слядах продкаў, якія пад ціскам расійскай прапаганды сто гадоў таму у жніўні 1915 года ўцякалі нават у аддаленыя губерні Расіі, пакінуўшы свае хаты, якіх пасля вяртання праз некалькі гадоў з выгнання найчасцей ужо не было. Другая частка спектакля — «Бежанства. Лёсы» аб гісторыях вяртаючыхся бежанцаў мае быць паказана ўжо на сцэне беластоцкага драмтэатра ў лістападзе.

За некалькі дзён да тэатральнай чыгуначнай вандроўкі дырэктарка тэатра Агнешка КарыткоўскаяМазур, якая ахапіла відовішча рэжысёрскай апекай, пра прадстаўленне падчас прэсканферэнцыі перад падзеяй сказала наступнае:

— «Бежанства. Exodus” з’яўляецца часткай паслядоўнай лініі рэпертуару нашага тэатра, датычнай гісторыі рэгіёна, месца, у якім ёсць тэатр. Спектакль узнік і таму, што ў гэтым годзе мінае сто гадоў з дня пачатку бежанствa, а яно з’яўляецца белай плямай на карце гісторыі Польшчы і не было поўнасцю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF