Ніва № 36 (3095), 6 верасня 2015 г.

Сотая гадавіна Бельскай бітвы і бежанства

Аляксей МАРОЗ

Дакладна сто гадоў мінула з таго часу, калі жыхары БельскаПадляшскага і наваколля падаліся ў бежанства, а каля горада разыгралася бітва паміж салдатамі расійскай і нямецкай армій. З ініцыятывай адзначыць гістарычныя падзеі стогадовай даўнасці выйшаў Дарафей Фіёнік, старшыня Аб’яднання «Музей малой айчыны ў Студзіводах». Падтрымаў яго бургамістр Яраслаў Бароўскі. Вясной гэтага года пачалася падрыхтоўка да гістарычнага мерапрыемства, якое адбылося 23 жніўня на тэрыторыі горада і Бельскай вясковай гміны. У арганізаванне імпрэзы ўключылася Маршалкоўская ўправа ў Беластоку, дзякуючы чаму мерапрыемства набыло ваяводскі ранг.

Мерапрыемства пачалося літургіяй у царкве св. Іаана Багаслова ў Ягуштове. Пасля сабраныя перайшлі на мясцовыя ваенныя могілкі, дзе маліліся за душы загінуўшых падчас Першай сусветнай вайны салдат і памерлых бежанцаў. На магілах былі ўскладзены кветкі. Падобныя малітвы былі здзейснены на ваенных могілках у Студзіводах, дзе з удзелам шматлікіх гасцей быў урачыста адкрыты «Шлях усходняга фронту Першай сусветнай вайны», які праходзіць, між іншым, праз Студзіводы і Ягуштова. Марцін Томкель, які вёў мерапрыемства, з’яўляецца аўтарам нядаўна выдадзенай кніжкі «Вайна велізарных дзяржаў. Падляшша 19141915», якую можна было купіць падчас імпрэзы і атрымаць аўтограф аўтара.

— Усё пачалося з таго, што журналіст Марцін Томкель у мінулым годзе збіраў матэрыялы аб Першай сусветнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF