Ніва № 35 (3094), 30 жніўня 2015 г.

У палескай глыбінцы (11)

Ганныа КАНДРАЦЮК

Абудзілі мяне рытмічныя словы малітвы. Голас манаха даходзіў з канца калідора, пранікаў праз сцены ў пустыя пакоі, ажыўляў паветра і падбіваў дыханне. Я ляжала ў паўсне і гадала: дзе я? Свядомасць, што знаходжуся ў манастыры, вярнула пачуццё бяспечнасці. За акном ноч саступала світанку. З шэрага паветра ўсплывалі каменны мур і чорныя абрысы дрэў. Разам з цемрай адплывалі начныя жахі. Яшчэ некалькі гадзін раней справы выглядалі безнадзейна дрэнна...

Адразу пасля прыезду я атрымала асобны пакой з трыма ложкамі, столікам і шафай. У маім крыле корпуса быў заселены яшчэ адзін пакой, у якім прабываў манах з адухоўленым тварам. Ноччу з таго боку ўспыхнуў неўтаймаваны сухотны кашаль. Атака доўжылася за дзве гадзіны. Агрэсіўны кашаль разрываў начную ціш і наклікаў трывогу. Я адчувала сябе як у шпіталі для смяртэльна хворых, дзе пачуццё бездапаможнасці пераклікаецца са спадзяваннем на цуд.

Ранішняя малітва даходзіла з келлі хворага манаха. У рытмічным радках адчуваўся здаровы прыток жыцця. Я падумала пра чарговы цуд аздараўлення.

* * *

Усё з за цудадзейнага піяру, які народ і мясцовыя вершаскладальнікі прыпісвалі месцу, цудоўным іконам і айцу архімандрыту. У палескім краявідзе яны здаваліся фактамі, з якімі брыдка і небяспечна спрачацца. У Свіцязскай хроніцы цудаў чытаем такое: Аднойчы ў манастыр прыехала жанчына, якой лекары катэгарычна забаранілі нараджаць дзіця, яна атрымала папярэджанне: або (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF