Ніва № 35 (3094), 30 жніўня 2015 г.

Хата — нямы сведка гісторыі

Іаанна ЧАБАН

Знаёмы сігнал, некалькі аднолькавых тактаў адурманьваючага, замежнага шлягера. Пад хату цёткі Зіны ў АзяранахВялікіх пад’язджае аўтакрама з прадуктамі, а праз некалькі хвілін, у тым жа месцы але ўжо без музыкі, запыняецца аўтамабіль са шматамі.

— А на што ж мне гэтыя шматы, дзе я іх апрану, — тлумачыць сабе цётка. На ўсякі выпадак бярэ кашалёк і ідзе, хаця б паглядзець.

Чакаю яе на лавачцы пад старой хаткай. Захапляюся скошанай, зялёнай травой, вазонамі чырвоных гераней. У цяньку старой ліпы невялікі столік і два крэслы — адмысловае хатняе кафэ, лепшага і ў сталіцы не знойдзеш. Адкрываецца яно толькі вечарам. Днём гасцюючая тут сям’я безупынна нешта парадкуе, варыць, майструе. Гаспадароў у вёсцы на адной руцэ злічыш, але на панадворку, па другім баку вуліцы, таксама яшчэ тупаюць. Далей ужо пустэча. Нейкі не стары яшчэ мужчына з барадой і вачыма манаха нясе толькі што закупленыя харчы. Цёмнасіняя аскетычная вопратка і цяжкія боты здраджваюць любоў да простага жыцця. Мабыць, майструе тут свой скіт.

Цётка вяртаецца без пакупак, запрашае ў сваю маленькую хатку. Уваходзім у прасторныя, чыстыя сенцы са старой шафай, такімі ж дыванамі на падлозе і драбінкай на гарышча — летнія пакоі дзяцей і ўнукаў. Дзверы налева вядуць у невялікі, чысценькі пакой. Пад сценамі тры канапы, засцелены вытканымі цёткай капамі, на адной пярыны да самай столі. Ёсць дзе пераначаваць і чым прыкрыцца. Можна не разбувацца, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF