Ніва № 35 (3094), 30 жніўня 2015 г.

У Цеханоўцы Свята хлеба

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Банэры цеханавецкага Свята хлеба паведамлялі пра планаваныя ў час мерапрыемства беларускія пункты праграмы. Паколькі сам у сабе горад падаецца мне цікавым, таму задумалася мне падацца на тое свята...

З аўтобуснага прыпынку, што ў „гродзенскай”, левабярэжнай частцы горада, кіруюся ў напрамку тамашняй царквы, якая ў будні дзень падаецца быць бяздзейнай, спадзяючыся, што можа пры нагодзе свята з імшой у касцёле праявіцца і нейкая царкоўная актыўнасць. І сапраўды, царква адчынена і правіцца ў ёй набажэнства. Народу мала, апрача святара адно дзесяць чалавек. Аднак гэтая камернасць прыдае своеасаблівай духоўнасці. Царква аснашчана вельмі сціпла, большасць ікон напісана ў сціплай мастацкай манеры з прымяненнем адно трох колераў навакольнага космасу: карычневага зямлі, залацістага сонца і серабрыстага месяца. Няма там рассейваючых засяроджанасць фрэскаў, а галасы трох жанчын на клірасе сканцэнтраваны не на вакальных стандартах, але на малітоўнай шчырасці. За Распяццем чорная мемарыяльная табліца...

Святар Міхал Андрасюк знае ўсіх прысутных, апрача, вядома, мяне. Таму пасля службы завязваецца даведвальная гутарка, да якой далучаецца і матушка Валянціна. Матушка, родам са Снежак, у пачатку 1980х гадоў закончыла беларускую філалогію ў Варшаве і пасля навучала ў дашоўскай школе. Бацюшка, сам родам з Дашоў, даведаўшыся, што я родам з Ляўкова, інфармуе, што яго ў семінарыю рэкамендаваў тадышні тамашні, а цяпер (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF