Ніва № 35 (3094), 30 жніўня 2015 г.

У Крынкі? Там пабеларуску гавораць!

Іаанна ЧАБАН

Сказалі, што па вуліцы Сакольскай у Крынках жыве стогадовая жанчына. Дакладнага адрасу не ведаю. Ніхто не ведае, асабліва шматлікая тут „навалач”. Выпадкова напатканы аўтахтон указвае мне дарогу.

— Гэта на самам канцы, — тлумачыць. — пабачыце чорны, жалезны плот з хатай у глыбіні панадворка.

З галоўнай, адрамантаванай шашы з’язджаю на палявую быццам вясковую дарогу — апошні прамежак вуліцы Сакольскай. У шнурку цеснай, драўлянай забудовы стараюся знайсці найстарэйшую хатку найстарэйшай жанчыны.

Набліжаюся да канца той жа вуліцы і са здзіўленнем гляджу на вялікі мураванажалезны плот, за якім вялікі, выкладзены цэментнай брусчаткай панадворак, а на ім — вялікі цаглянашкляны палац. „Не можа быць, — думаю сабе, — гэта напэўна памылка. Такой хаты нават у Лондане я не бачыла, хіба што ў мініяцюры”. Суседзі з суседніх хат згодна сцвярджаюць, што вось у гэтым палацы жыве найстарэйшая жанчына, хаця самі ніколі не былі ўсярэдзіне. Сустракае мяне служанка. Цешыцца, што іду наведаць яе падапечную. Затое не цешыцца гаспадыня палаца. Няўмела падпіраю каштоўную сцяну каштоўна абсталяванага пакоя. Чую, што нехта ўжо гаварыў з бабуляй і напэўна магу пакарыстацца гатовымі занатоўкамі.

— Не люблю шклографаваць, — адказваю коратка. І вось збаўленне. Служанка абвяшчае, што пані гатовая мяне прыняць. Уваходжу ў іншы свет. Маленькая, далікатна кажучы, зусім не палацавая, кухня з патрабуючымі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF