Ніва № 35 (3094), 30 жніўня 2015 г.

Праабражэнне ў Саках

Аляксей МАРОЗ

Вельмі ўрачыста здаўна святкуецца Праабражэнне Гасподняе на горцы каля Сакоў Кляшчэлеўскай гміны, у царкве святога велікамучаніка Дзмітрыя Салунскага. Паломнікі, якія ў гэты дзень дабіраюцца сюды на аўтамабілях, аўтобусах, веласіпедах ці пяшком, хочуць перамяніцца на лепшае. Яны таксама пакланяюцца іконе святога велікамучаніка Дзмітрыя і просяць у Яго дапамогі ў розных жыццёвых выпрабаваннях. У гэтым годзе многія вернікі маліліся перад мошчамі св. Спірыдона, якія былі прывезены ў Польшчу перад Спасам. На Падляшшы яны спачатку наведалі цэрквы ў Гайнаўцы і Кляшчэлях. Многія вернікі, прылажыўшыся да мошчаў св. Спірыдона ў кляшчэлеўскай царкве, адразу падаваліся ў царкву св. Дзмітрыя ў Саках, дзе пачыналася ўсяночная багаслужба, якая 18 жніўня распачала святкаванне Праабражэння Гасподняга.

19 жніўня на Дзмітрыеўскай горцы сабралася многа людзей. Маліліся яны ў царкве і на вялікай прыцаркоўнай плошчы, на якой распаложаны праваслаўныя могілкі вёскі Сакі. Многія паломнікі стаялі ў цяньку, паміж старымі і новымі крыжамі, хаваючыся ад сонца пад дрэвамі. На горцы маліліся бургамістр Кляшчэль Аляксандр Сяліцкі, мясцовыя радныя і солтысы. Калі вернікі прыехалі на святкаванне з малымі дзеткамі, ішлі купіць ім цацкі, якія прадаваліся далёка ад горкі. У мінулым прадаўцы цацак гандлявалі непасрэдна перад царкоўнай брамай, але тады выстралы з пісталетаў мяшалі ў малітве. Літургію ўзначаліў благачынны Кляшчэлеўскай акругі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF