Ніва № 35 (3094), 30 жніўня 2015 г.

Магічны цэнтр свету

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Тутэйшыя — пад такім дэвізам дэбатавалі ў час сёлетняга, шаснаццатага беларускага «Трыялога» ў Крынках. Выпадкам адбылося гэта ў той час, калі ў Беларусі былі вызвалены палітычныя зняволеныя, у тым ліку Мікалай Статкевіч, адзін з кандыдатаў ад дэмакратычных сіл на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. Дыскутуючыя, аднак, пра гэта пакуль не ведалі. Як адзначалі арганізатары «Трыялога» з Фонду «Віла Сакрата» — яго старшыня, фатограф Павел Грэсь і сусветнай вядомасці мастак Лявон Тарасэвіч, гаворка была перш за ўсё аб спробе адказаць на пытанні нацыянальнай ідэнтычнасці, пачуцця нацыянальнай тоеснасці і фарміравання беларускай нацыянальнасці.

Абвяшчаючы падзею (асноўная частка 22 жніўня), якая ў мадыфікаваным выглядзе з’яўляецца працягам «Беларускіх Трыялогаў», арганізаваных памерлым у 2013 годзе Сакратам Яновічам, арганізатары нагадалі, што калі ён якраз адбываўся, толькі што прайшло 93 гады з моманту ад заканчэння Янкам Купалам работы над драмай «Тутэйшыя». У 1922 годзе твор паказаўся ў часопісе «Полымя», і пасля двух гадоў быў пастаўлены на сцэне Дзяржаўнага беларускага тэатра. Чатыры гады таму, калі Сакрат Яновіч адзначаў 75гадовы юбілей, акцёры Гродзенскага лялечнага тэатра прадставілі гэты спектакль у Крынках. Арганізатары «Трыялога» сцвердзілі: «Тутэйшыя» вельмі актуальныя ў цяперашні час. Гэта датычыць як Беларусі, так і Падляшша. «Тутэйшасць» гэта спрадвечная, беларуская праблема з самаідэнтыфікацыяй. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF