Ніва № 35 (3094), 30 жніўня 2015 г.

Чыквін у Сенат, Сасна ў Сейм

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Дзень пасля таго як паказаўся папярэдні нумар «Нівы», падляшская Грамадзянская платформа перадала СМІ нечаканую інфармацыю (наш тыднёвік яе не атрымаў): войт Арлянскай гміны Пётр Сэльвесюк адмовіўся ад удзелу ў асенніх выбарах і зняў сваю кандыдатуру са спіска гэтай партыі за мандат сенатара ў паўднёвай акрузе (№ 61: Бельскі, Гайнаўскі, Сямятыцкі і ВысокаМазавецкі паветы). 19 жніўня, зараз пасля перадачы гэтай інфармацыі з офіса шэфа рэгіянальнай ГП дэпутата Роберта Тышкевіча, ён сам пазваніў мне і патлумачыў:

— Гэта індывідуальнае і неспадзяванае для мяне рашэнне Пятра Сэльвесюка. У нашай размове спадар Сэльвесюк матываваў рашэнне асабістымі прычынамі, не падаўшы дэталяў. Пасля яго адмаўлення ўсе варыянты магчымыя, нанава пачынаем кансультацыі на тэму выбарчай стратэгіі ў выбарах у Сенат у гэтай акрузе і ў гэты момант не магу выключыць ніякага варыянта (гаворка, між іншым, пра падтрымку кандыдата з па за спіска ГП — М. Х.). Асноўнай нашай мэтай з’яўляецца перамога над кандыдатам ПіС і здабыццё мандата асобай, якая гэтую акругу будзе прадстаўляць у Сенаце. Ёсць некалькі кандыдатур, якія можам разважаць.

З выказвання самога Пятра Сэльвесюка вынікала, што ён сваё канчатковае рашэнне прыняў беручы пад увагу просьбы жыхароў Арлянскай гміны (агулам пару соцень чалавек), якія прасілі, каб ён застаўся на пасадзе войта, а рашэнне аб яго ўдзеле ў выбарах у Сенат палічылі занадта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF