Ніва № 35 (3094), 30 жніўня 2015 г.

Версіі

Віктар САЗОНАЎ

У Беларусі чарговая доўгачакананечаканая сенсацыя. Палітвязні выйшлі на свабоду!!! Апошнія і ўсе разам. Хоць, папраўдзе гаворачы, гэта надта вельмі гучная і занадта смелая заява. Я б сказаў, што занадта самаўпэўненая. Ажно вуха на слых такога не ўспрымае ад яе дзёрзкасці і нечаканасці. Ды і наўрад ці можна аж настолькі ўпэўнена такое сцвярджаць. Лепш сказаць так, што беларускіх палітвязняў нечакана і ў поўным складзе выпусцілі з афіцыйных турмаў. А на свабоду ці не, гэта хай кожны вырашыць сам.

Такое асцярожнае і зыходзячы з сённяшняга жыццёвага досведу няўпэўненае выказванне будзе гучаць значна больш пабеларуску, а таксама ўлічваць час і месца дзе мы жывём, ды ў аб’ёмным разуменні значна больш стане адпавядаць рэчаіснасці. Ну, выпусцілі з астрога тых, каму там і так не месца. Для нас гэта ўжо сенсацыя. А як на іхняе вызваленае месца іншых папросяць, то гэта руцінныя будні і суровая рэчаіснасць сённяшняга дня. Як кажуць у народзе: „Святое месца пустым не бывае”.

І чаго тут далёка хадзіць. Ужо разглядаюцца нейкія справы, заведзеныя за беларускія надпісы, за т.зв. графіці на сценах. Збудаваная гадамі машына пераследу не можа сабе дазволіць прастояў. Мусіць працаваць. А то чаго добрага пачне даваць збоі. Што тады?! Такую машыну нанава так хутка не адбудуеш. Таму трэба даглядаць тую, што ёсць.

Але як бы там не было, сем’і некалькіх нашых суайчыннікаў разам з сябрамі і сваякамі нарэшце атрымалі рэальную мажлівасць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF