Ніва № 35 (3094), 30 жніўня 2015 г.

На Святой Гары

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Вядома, перш за ўсё, малітва суправаджала таксама сёлетняе свята Праабражэння Гасподняга на Святой Гары Грабарцы. Вернікі маглі пакланіцца мошчам (руцэ) святога Спірыдона, епіскапа Трыміфунта, якія прыбылі ў Польшчу дзякуючы намаганням польскіх праваслаўных іерархаў і праваслаўнага брацтва св.св. Кірылы і Мяфодзія. Святыню прывезла дэлегацыя грэчаскага духавенства, узначаленая мітрапалітам Корфу Нектарыем. Мітрапаліт варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава нагадаў 90годдзе аўтакефаліі Польскай Праваслаўнай Царквы і стагоддзе бежанства. На Гары быў устаноўлены і асвечаны пяціметровы драўляны крыж у памяць бежанцаў. У будучыні з ахвяраванняў стане тут капліца ў іх гонар. Дзякуючы ўдзелу і выступленню прэзідэнта Анджэя Дуды свята набрала звышрэлігійны характар, падобна як два гады раней з за прысутнасці Браніслава Камароўскага. Вернікі, з якімі мы гаварылі, засталіся вельмі ўражаныя ад прамовы прэзідэнта. Прэзідэнт пасля літургіі адказаў журналісту «Нівы» на два пытанні як адзінаму з дзясяткаў тых, што паявіліся на Грабарцы.

Мяркуецца, што ў гэтым годзе на свята Праабражэння Гасподняга прыбыло некалькі тысяч чалавек, як заўсёды не толькі з Падляшша, Польшчы, але і з за яе межаў. Сярод іх была грузінка спадарыня Галіна са сваім 20гадовым сынам Тыгрыем, ад дваццаці гадоў пражывавючая ў Гданьску. Абое ўзялі з сабой для асвячэння яблыкі. Спадарыня Галіна:

— Мы прыбылі з Гданьска ў паломніцтве з усім прыходам. Адкуль я жыву ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF