Ніва № 34 (3093), 23 жніўня 2015 г.

У палескай глыбінцы (10)

Ганна КАНДРАЦЮК

Я спадзявалася, што ў асобе айца благачыннага пабачу прыгорбленага аскета з доўгай барадой і суровым воблікам. Айцец Павел меў падстрыжаную бародку, быў надзвычай стройны, прылюдны і адначасова чуткі. Моўчкі абмеркаваў кожнае слова. Я патлумачыла, якім ветрам прывеяла мяне ў Свіцязь ды прадставілася:

— Мяне завуць Ганна...

— Анна, — паправіў манах.

Да гэтай пары ніхто не перайначыў майго імя, наадварот, палешукі, калі чулі слова «Ганна» сардэчна заўсміхаліся і казалі: Моя баба тожэ Ганна. Я ведала, што ў патрыярхальнай грамадскасці толькі старэйшыя жанчыны мелі права на аўтарытэт, таму параўнанне з роднай бабусяй гучала як камплімент і дазваляла на больш адкрыты кантакт. У манастыры належыць захаваць тактоўную дыстанцыю, таму праўку айца Паўла я палічыла славянскацаркоўнай фармальнасцю. Як большасць палескіх парафій, Свіцязскі манастыр прыналежаў Маскоўскаму патрыярхату.

Айцец Павел не спытаў мяне пра патрыярхат і не праверыў дакументаў. Ён запрасіў спыніцца ў манастыры і адразу паклікаў на абед, які быў назначаны на першую гадзіну. Каб хоць крыху адплаціцца за гасціну, я прапанавала сваю дапамогу на кухні. Айцец благачынны быў занадта інтэлігентнай асобай, каб кіраваць журналіста ў кухонныя закавулкі:

— Вы ж з далёкай дарогі! — сказаў ён спакойна і надзвычай ветліва, але ў гэтым адчуваўся загад: вам адпачыць трэба! — Схадзіце на возера!

* * *

Возера Свіцязь (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF