Ніва № 34 (3093), 23 жніўня 2015 г.

Беласток прадае па-беларуску

Уршуля ШУБЗДА

Беларуская мова штораз часцей выкарыстоўваецца ў гандлёвай прасторы Беластока. Маркеты з харчовымі прадуктамі, турфірмы ці рэстараны ўводзяць беларускую мову дзеля таго, каб прывабіць кліента з за ўсходняй мяжы. Вядома, што тыя, не зважаючы на візавыя абмежаванні ці цяжкую дарогу, а нават пагрозы кіраўніка беларускай дзяржавы, масава прыязджаюць у сталіцу Падляшша. А сустракаюць іх тут не толькі больш атракцыйныя цэны тэлевізараў ці вопраткі, але перш за ўсё мова, якой часта грэбуюць не толькі на роднай Беларусі.

Паводле Сашы, беларуса, які прыязджае ў Польшчу па пакупкі, на працягу апошніх тыдняў цягнікі з Беларусі перапоўненыя, а квіткі на прыгранічныя маршруты трэба купляць загадзя. Як падкрэслівае Кацярына Здановіч з Памежнай службы ў Беластоку, сёлета за паўгода мяжу на памежным пераходзе ў Кузніцы пераехала 980 тысяч беларусаў. У Баброўніках — амаль 531 тысяча. Паводле яе слоў, колькасць прыезджых павялічваецца ў выхадныя дні.

Аналагічныя тэндэнцыі назіраюць таксама супрацоўнікі Мытнай службы ў Беластоку. Як патлумачыў „Ніве” Мар’юш Сітнічук, у першай палове гэтага года на памежных пераходах у Кузніцы і Баброўніках колькасць зарэгістраваных дакументаў Тах Free складае 558 тысяч.

— На іх аснове падарожнікі, у асноўным грамадзяне Беларусі, правозілі тавары на агульную суму 479,2 мільёна злотых, — кажа Мар’юш Сітнічук. — У параўнанні з 2014 годам відаць рост колькасці рэгістраваных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF