Ніва № 34 (3093), 23 жніўня 2015 г.

Жніва ў Ялоўцы

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У памежнай Ялоўцы і ў наваколлі беларусаў, праваслаўных засталося няшмат. У асноўным яны сустракаюцца на нядзельных набажэнствах у мясцовай царкве. Не трапляюць сюды беларускія фэсты, арганізаваныя Беларускім грамадскакультурным таварыствам і памачашынаму гэтую вёску дасюль трактаваў Гмінны цэнтр культуры ў Міхалове і міхалоўскія ўлады. Няма школы тут ад першай паловы 90х гадоў мінулага стагоддзя. Прыгожы гатэль, які знаходзіцца ў будынку, пабудаваным у 1863 годзе, свеціць пустэчай. Ва ўспамінах жыхароў засталіся толькі нарады і раскошныя банкеты, арганізаваныя ў ім прадстаўнікамі Газпрама, як і часы, калі мяжу з Беларуссю можна было ў Ялоўцы пераходзіць без якіхнебудзь сур’ёзных праблем. Таксама для мясцовых беларусаў сапраўдным святам стала «Жніво» — імпрэза з канцэртам мясцовых калектываў і конкурсамі ручной касьбы і ручнога абмалоту. Да касьбы касой стаў нават намеснік падляшскага ваяводы Веслаў Жылінскі, які мае сямейныя сувязі з Ялоўкай.

15 жніўня за косы, сярпы і цапы ўхапіліся жыхары Ялоўкі і ваколіцы па ініцыятыве солтыса Пятра Дамброўскага і міхалоўскага раднага Марыяна Гайдучэні, з удзелам усёй салэцкай рады і Гміннага цэнтра культуры ў Міхалове. На плошчы каля былога культурнага цэнтра ўсталявалі сцэну, а насупраць — велізарны чыгун з бясплатным гарохавым супом.

— У мінулым годзе, па аб’ектыўных прычынах, мы не маглі арганізаваць гэтага мерапрыемства, але цяпер нам удалося, — са сцэны нагадаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF