Ніва № 34 (3093), 23 жніўня 2015 г.

А хата чакае

Міра ЛУКША

— Прыехаў, купіў, аднавіў, жыве. Часам то тутэйшыя адчуваюць сябе чужымі ў вёсцы, — паказвае адноўленыя хаты на месцы старажытных сядзіб у вёсцы Меляшкі Гарадоцкай гміны Мікалай Кастэнчык (58 гадоў). — А хто там памятае, як там у нас было! Ужо з нашага пакалення мала што памятаем, і мала хто застаўся ў вёсцы. А вось Сяргей Лавіцкі — як пачне гаварыць, то ўвесь дзень можа ўспамінаць.

І вядуць мяне Коля з Сярожам Госцікам пад дом, перад якім на лаўцы сядзіць мужчына. Што ён з пакалення большменш нашых бацькоў, якія больш павінны памятаць пра падзеі ў гэтай больш за пяцісотгадовай даўніны вёсцы, сведчыць тое, што на від мяне ў атачэнні мужчынмеляшкоўцаў азываецца:

— А я памятаю тваю маму, як прыязджала ў вёску да сваёй цёці, а пасля і сястры, што сюды выйшла замуж. І мы гулялі разам, нам было па пятнаццаць гадоў...

Мая мама Зіна расказвала была, што калі прыехала на вяселле ў Меляшкі, то ўваходзячы ў хатку Пятэльскіх на парозе пабіла сабе галаву аб праўшняк дзвярэй — такая тая хаціна была нізенькая. А ўсе хаты, пабудаваныя ў пяцідзясятыя і пазней былі ўжо высокія. Але гэты дом і дагэтуль самавіты, хаця старэйшы, гэты дом што стаіць за плотам, пры якім сядзіць дзядзька Сяргей. Адно і чакаў, каб хто падышоў да яго і сеў на лавачку. Для таго тыя лаўкі стаяць перад кожным домам у Меляшках, запрашаючы да гавэнды, а калісь і песень. Як заспявалі былі ў Меляшках калісьці, то ад пачатку вёскі чуваць было аж да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF