Ніва № 34 (3093), 23 жніўня 2015 г.

ХХІ Спасаўскія запусты

Аляксей МАРОЗ

«Спасаўскія запусты», якія арганізуюцца перад Спасаўкай — двухтыднёвым постам перад Успеннем Прасвятой Багародзіцы, сталі ўжо візітнай картачкай БельскаПадляшскага. Мэта мерапрыемства — захаванне беларускай мовы, культуры і нашых традыцый. ХХІ «Спасаўскія запусты», прымеркаваныя да сотай гадавіны бітвы за Бельск і пачатку бежанства, арганізавалі 9 жніўня ў гарадскім амфітэатры ў Парку каралевы Алены ў БельскуПадляшскім Аб’яднанне «Бельская кааліцыя», Павятовая ўправа БГКТ, Бельскі дом культуры і Аб’яднанне «Музей малой айчыны ў Студзіводах». Перад публікай выступілі музычныя калектывы з Беласточчыны і Рэспублікі Беларусь. З тэатральнай праграмай «Аповеды маіх дзядуляў» запрэзентаваліся вучні Тэатральнага калектыву «Антракт», што дзейнічае пра БДК. Дзеткі, якія займаліся падчас майстаркласаў у доме культуры, супольна з калектывам «Магдаліна» з Беларусі паказалі таксама жніўны абрад.

Сёлетнія «Спасаўскія запусты» праходзілі падчас спякотнага надвор’я, калі тэмпература даходзіла да 35 градусаў. Частка публікі хавалася ад спёкі ў цяньку, многія засталіся сядзець на яркім сонцы. Першымі перад публікай запрэзентаваліся акцёры калектыву «Антракт» і дзеткі, якія разам з імі займаліся на працягу тыдня ў Бельскім доме культуры пад кірункам Альжбеты Фіёнік, інструктаркі па тэатральнай дзейнасці. Паказалі яны праграму на тэму бежанства, папоўненую жніўным абрадам.

— Мы паказвалі бежанства раней, прэзентавалі ўжо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF