Ніва № 34 (3093), 23 жніўня 2015 г.

Забава на Ганну

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Калі я была маладая, у шасцідзясятыя гады, не толькі на Ганну, але амаль у кожную цёплую нядзелю ад старога моста непадалёк чуўся спеў жанчын. Яны спявалі пабеларуску, пасвойму, і дрэвы на пагорках разносілі гэты спеў па ўсім наваколлі. Іншыя жанчыны па вёсках тут спявалі на лавачках перад дамамі. Цяпер маладых тут амаль не засталося. Наехала шмат прыезджых. Ніхто не спявае, хіба што па сваіх хатах, — узгадвала ў размове з «Нівай» старажылка з Калоднага, чакаючы аўтобуса ў Беласток на аўтобусным прыпынку ў Каралёвым Мосце. З аддаленай ад яго ў некалькіх сотнях метраў спартыўнай пляцоўкі, паміж былой поштай і пачатковай школай, прададзенымі некалькі гадоў таму гміннымі ўладамі надляснічаму з Валіл Кшыштафу Бозіку (прыватна), ды былой амбулаторыяй, цяпер у іншых прыватных руках, даляталі да прыпынку гукі музыкі ў выкананні гуртоў, якія гулялі на «Забаве на Ганну».

Гэта было (7 жніўня) трэцяе і апошняе ў гэтым годзе мерапрыемства з цыкла забаваў у гарадоцкіх вёсках пры беларускай музыцы, арганізаваных Гмінным цэнтрам культуры ў Гарадку, на гэты раз узначальваным Юркам Астапчуком — новым дырэктарам і заадно лідарам гурта «Прымакі». Гэтым летам падобныя забавы праходзілі раней у ВалілахДвары і Случанцы. У Каралёвым Мосце забава супала з прыхадскім святам у гонар праведнай Ганны і арганізаваным з гэтай нагоды фэстам.

— Я памятаю, як у час маёй пачатковай школы і ў пачатку ліцэя ў 19701980я гады ўсе з Гарадка і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF