Ніва № 34 (3093), 23 жніўня 2015 г.

Кандыдаты

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Як дасюль, найбольшым сюрпрызам перад восеньскімі парламенцкімі выбарамі (25 кастрычніка) з’яўляецца ўдзел у выбарах у Сенат са спіска падляшскай структуры Грамадзянскай платформы войта Арлянскай гміны Пятра Сэльвесюка, а таксама кандыдатура ў Сейм на спіску гэтай партыі (апошняе месца) сына былога прэм’ерміністра, сенатара мінаючага склікання Владзімежа Цімашэвіча — Тамаша. Не меншай нечаканасцю з’яўляецца адсутнасць на ім цяперашняга дэпутата ад Платформы Аляксандра Сасны і выстаўленне на пятай пазіцыі Адама Мусюка — прадстаўніка блізкага да царквы Форуму меншасцей Падляшша (ФМП), які з’яўляецца кааліцыянтам ГП.

Пётр Сэльвесюк (39 гадоў, войт Арлянскай гміны) не належыць ні да якой палітычнай партыі. Будзе балатавацца ў аднамандатнай паўднёвай акрузе (№ 61), г.зв. меншаснай, адкуль цяпер сенатарам з’яўляецца Владзімеж Цімашэвіч, які заявіў, што не будзе кандыдатам на восеньскіх выбарах. Роберт Тышкевіч, старшыня Падляшскага рэгіёна ГП: «Мы разлічваем на падтрымку Пятра Сэльвесюка з боку ПСЛ у гэтай акрузе, падобна як мы падтрымліваем кандыдата ад ПСЛ у Сенат у паўночнай акрузе».

Сам кандыдат, вызначаючы сябе прадстаўніком меншасцей і мясцовых самаўрадаў, у першых выказваннях пасля згоды стаць кандыдатам заявіў: «Наш рэгіён разнастайны ў нацыянальным і рэлігійным плане. Патрэбны чалавек, які будзе аб’ядноўваць усіх жыхароў».

Яго прыярытэтамі ў сенатарскай працы маюць быць эканамічнае развіццё ўсходняй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF