Ніва № 34 (3093), 23 жніўня 2015 г.

Закон сістэмы

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Няслушна некаторыя кваліфікуюць грамадскапалітычную сітуацыю ў Беларусі як нейкае падабенства брэжнеўскага „застою”. Няма ў нас ніякага застою, сітуацыя няўхільна развіваецца, праўда, зусім не ў той бок, як хацелася б усім, хто жадае бачыць нашу краіну як дэмакратычную, заможную і пасапраўднаму незалежнаю. Пачынаючы з вясны 1995 года — а гэта значыць, што цягам ужо больш дваццаці гадоў ідзе выбудоўванне па ўсіх кірунках класічнай таталітарнай мадэлі дзяржавы. Прычым сітуацыя не стаіць на месцы.

У сённяшняй Беларусі ніводзін чалавек не можа пачувацца бяспечна, быць упэўненым, як кажуць, у заўтрашнім дні, мець нейкія гарантыі. Арышты мінулага тыдня толькі пацвердзілі агульныя тэндэнцыі ў нашай дзяржаве. У Мінску ў адзін дзень людзі ў чорнай форме і непрабівальнымі шлемамі з аўтаматамі ўварваліся ў тры розныя кватэры. Думаеце, што затрымлівалі нейкіх забойцаўрэцыдывістаў, ці можа наркабаронаў? Не туды тое. Так хапалі звычайных маладых хлопцаў, якіх падазраюць усяго толькі ў беларускамоўных графіці. Маладых людзей гэтыя „гарылы” адразу паклалі на падлогу, здзекаваліся, білі, катавалі электрашокерамі, аднаму нават зламалі сківіцу. Людзі нават не разумелі ў чым іх вінавацяць, а сілавікі незаконна і, як яны думаюць, беспакарана, збівалі сваіх суграмадзян. Потым прайшла серыя ператрусаў у памяшканнях, прычым нават у кватэрах бацькоў падазраваных. Яшчэ невядома, ці сапраўды менавіта гэтыя хлопцы рабілі надпісы, але ўжо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF