Ніва № 34 (3093), 23 жніўня 2015 г.

Прафанацыя крыніцы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Не ведаю, што мне прарочыў мой гараскоп на пятніцу 13 жніўня. Але, мабыць, гэтае супадзенне пятніцы з трынаццаткай мае нейкі метафізічны сэнс. Вось жа ў той дзень адправіўся я ў Мякішы не просценька з Крывой, з поўдня, але прайшоўся праз Локніцу і кіраваўся ў Мякішы ад усходу. Паказалася ўжо вёска, калі насупраць мяне з’явілася легкавушка, завярнулася перада мною і спынілася каля даволі новага металічнага крыжа. Чалавек выйшаў з машыны і з чатырма пяцілітровымі пластмасавымі бутэлькамі нырнуў у лес зараз за згаданым крыжам. І зараз раздаўся адтуль крык гневу...

— Тут крыніца, да яе былі палеты (драўляныя паддоннікі) выкладзены і быў бетонны круг. А ад дарогі была высыпана дарожка. На дрэвах віселі іконкі. Быў кубачак, можна было напіцца. А зараз нічога няма, пуста. Хтось тут усё пабіў. А яшчэ нядаўна было, — кажа Адам Весялоўскі, родам з Пасынак, які штотыдня прыязджае сюды набіраць ваду.

Крыху далей знаходзяцца кускі палетаў, кавалкі цэментнага круга, друз ад паламанага бетоннага крыжа. Пад’язджае чарговая легкавушка. Вадзіцель цікавіцца:

— А што сталася?

— Разваліў! — адказвае спадар Весялоўскі.

— Хто?

— Гавораць што Катэльчук.

Цікаўлюся, хто гэта.

— Нібыта яго гэты кусок. У Бельску жыве, але ён сам родам адсюль, з Мякіш.

— А я прывёз здымкі, бо званіла солтыс каб прывезці здымкі, якія я раней тут зрабіў, бо тут мае быць рэдактар з „Бельскіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF