Ніва № 33 (3092), 16 жніўня 2015 г.

Філасофія гумна

Іаанна ЧАБАН

Зарослы травой брук, апусцелыя стогадовыя хаты. Усе на продаж. Нашчадкі памерлых гаспадароў паўцякалі ў Беласток. Канчаткова і назаўсёды. Для іх гэта праклятая вёска, сімвал бяды і цемнаты.

Ні адной жанчыны, ні адной вясковай лавачкі. Пасярод счарнелых астанкаў бачу белы сайдынг з уручную напісанай шыльдай „Экалагічны мёд”. Цвярозы гаспадарпрадпрымальнік ахвотна паказвае мне дарогу ў гумно — месца сённяшняга вясковага вернісажу. Сам туды не збіраецца. Не мае часу.

Уражае незвычайная, як на здзічэлую вёску, колькасць прыпаркаваных аўтамабіляў. Знаёмыя і незнаёмыя твары, сярод іх адзіны прадстаўнік пастаянных жыхароў АзяранМалых — алкаголік. Відавочна вынюхаў настойкі, падрыхтаваныя наведвальнікам вернісажу. Стаіць пад гумном побач са старым гарманістам, нетутэйшым, але гаворачым панашаму.

— А ты скуль тут узялася? — цікавіцца мужчына, якому гадоў пяцьдзясят. — З „Нівы”? — здзіўляецца. — А хто ў вас там дырэктарам, Вапа? Мы ж разам БАС закладалі, я іх там усіх добра ведаю. Ад Зелянкевіча прывітанне яму перадай.

Стадола — бацькаўшчына Зелянкевіча. Прыязджае сюды з Беластока, толькі на выхадныя. Ведае яшчэ родную мову, нават дзяцей у беларускую школу пасылаў. З вясковага дзяцінства найбольш запамятаў пачаткі адукацыйнай кар’еры ў школе ў Крушынянах. Трэба было папольску гаварыць, а ён не ўмеў.

— Ну, а як там Вапа жыве? — зноў вяртаецца да свайго пытання.

— Я ведаю вашу газету, нават у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF