Ніва № 33 (3092), 16 жніўня 2015 г.

Ці археалогія загляне з будучыні?

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з археолагам Кацярынай БЯЛЯЎСКАЙ

— З чаго ў Вас узялося зацікаўленне археалогіяй?

— З дзяцінства. У нашым доме было многа кніг і людзі да нас заходзілі як у бібліятэку. Усе мае сямейнікі многа чыталі, бо кніга ў той час была асноўным акном на свет. Я сама чытала шмат гістарычных кніг, у тым ліку і пра старажытнасць. Да таго ж я з дзяцінства збірала акамянеласці, у жвіроўнях; можна было там знайсці аманіты ці белемніты. Мы, дзеці, нават прабавалі сканструяваць тэлескоп! У кнігах пісалася пра курганы, у тым ліку і ў Белавежскай пушчы. І так пайшло.

— А далей пайшло зацікаўленне і археалогіяй Беларусі?

— Калі мой прамотар, прафесар Анджэй Буко з Варшаўскага ўніверсітэта даведаўся адкуль я і хто я, калі ўсведаміўся, што Нараўка недалёка граніцы з Беларуссю, зразу спытаў, ці я ведаю беларускую мову і ці ўмею на ёй размаўляць, я адразу адказала станоўча. Пасля было ўжо не так гладка, калі я сутыкнулася са спецыялістычнай літаратурай на беларускай і рускай мовах, трэба было з многімі новымі рэчамі знаёміцца — давялося закласці ўласны спецыялістычны трохмоўны беларускарускапольскі археалагічны слоўнік. А тады прафесар адразу запрапанаваў мне пісанне магістарскай працы на тэму археалогіі Беларусі. Яго цікавілі самыя новыя напрамкі прац беларускіх археолагаў. Мяркую, што тады ў Польшчы мала хто грунтоўна ведаў пра стан навейшых археалагічных даследаванняў у Беларусі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF