Ніва № 33 (3092), 16 жніўня 2015 г.

У тэрміновым рэжыме

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Незалежна ад заявы ў размове з «Нівай» маршалак Сейма Малгажаты КідавыБлонскай, што ў гэтым скліканні Сейма не будзе прынята папраўка ў Закон аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове, праца над парламенцкім законапраектам аб унясенні змен працягваецца як так званы грамадзянскі праект папраўкі, які тычыцца законнага надання статусу нацыянальнай меншасці сілезцам. Увогуле ў Сейм трапілі чатыры праекты навелізацыі згаданага закона. «Ніва» была сведкам разгляду парламенцкага законапраекта, пасля яго першага чытання, на сумесным пасяджэнні парламенцкіх камісій па нацыянальных і этнічных меншасцях ды адміністрацыі і лічбавізацыі. Пераважная большасць прысутных дэпутатаў была згодная: «Гэты праект трапіць на чытанне на пленарным пасяджэнні і папраўка будзе ўзаконена». Такое ёсць абяцанне Грамадзянскай платформы.

Праект, пад якім подпісы паставіла група шаснаццаці дэпутатаў, у тым ліку падляшскі дэпутат Яўген Чыквін, віцэстаршыня сеймавай камісіі нацыянальных меншасцей (СЛД), быў прадстаўлены на разгляд парламента толькі 10 чэрвеня. Ужо 23 чэрвеня адправілі яго на апрацоўку ў камісіі меншасцей і адміністрацыі з рэкамендацыяй кансультацыі ў камісіі мясцовага самакіравання. У аб’яднаных камісіях першае чытанне адбылося 21 ліпеня, а 4 жніўня былі разгледжаны і прагаласаваны тут папраўкі, а на наступны дзень падрыхтавана была справаздача і цяпер праект мае трапіць пад другое чытанне на пленарным пасяджэнні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF