Ніва № 33 (3092), 16 жніўня 2015 г.

Там за Лесам

Міра ЛУКША

У маі, тыдзень перад рэферэндумам, які мае вырашыць, ці жыхары Супрасльскай гміны (14 258 асоб) згодны аддзяліць ад сябе палову свае тэрыторыі і палову жыхароў і дазволіць стварыць «За Лесам» — гміну ў пасёлку Грабаўка, сустракаемся ў Агароднічках, на сямейным фэсце мясцовасці, традыцыйна арганізаваным Гуртком вясковых гаспадынь і Цэнтрам культуры і адпачынку ў Супраслі. На імпрэзу як заўсёды багатую, што збірае на свята жыхароў усяе гміны і гасцей з Беластока, жанчыны з калектыву «Журавінкі», якому ўжо каля сарака гадоў, запрашаюць калектывы з суседніх гмін і са свае, як «Арабінка» з Каракуляў ці «Мальвянкі» з падвасількоўскіх Студзянак — якія прадстаўляюць перш за ўсё беларускі фальклор. А ўсе яны сёння ўсхваляваныя — ад цётачак з Агароднічак, да бургамістра Супраслі Радаслава Дабравольскага — і гэтым рэферэндумам, і адчаем «сепаратыстаў», што хочуць адлучыць багаты кавалак гміны і стварыць новую. Там за Лесам.

Гэта не першы падыход у справе адлучэння Грабаўкі (3 268 асоб). Такія спробы рабіліся ўжо некалькі разоў. Мала таго, у 2003 г. гэта радныя Супраслі дамагаліся ад падляшскага ваяводы кансультацыі ў справе адлучэння Грабаўкі ад Супраслі і далучэння яе да Беластока. Ваявода, аднак, тае заявы не разглядаў быў, бо не мела яна ніякай дзейснай сілы.

Жыхарка Краснага Лесу — невялікага пасёлка побач Супраслі, што пасля падзелу будзе належаць да гміны Грабаўка, спадарыня Аляксандра Бушко:

— Наш Красны Лес ляжыць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF