Ніва № 33 (3092), 16 жніўня 2015 г.

Разьба Уладзіміра Мусько ў Гарадской бібліятэцы ў Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

Уладзімір Мусько — гайнаўскі мастакразьбяр, былы настаўнік гісторыі, які даследуе мінулае Гайнаўшчыны. Яго цікавая разьба прэзентавалася ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы і ў іншых месцах на Гайнаўшчыне. Спадар Уладзімір быў вучнем Бельскага белліцэя і заадно вучнем дырэктара Яраслава Кастыцэвіча, ад якога падчас сваёй прафесійнай працы стараўся пераняць прыкметы, патрэбныя настаўніку і дырэктару. Зараз Уладзімір Мусько — пенсіянер, але раней быў дырэктарам Падставовай школы № 2 у Гайнаўцы. Разьбой сур’ёзна заняўся, выйшаўшы на пенсію, а яго супрацоўніцтва з гайнаўскім жывапісцам Віктарам Кабацам перайшло ў шчырае сяброўства. Калі ў ліпені ў Гарадской публічнай бібліятэцы імя Тадэвуша Ракавецкага ў Гайнаўцы адкрывалася выстава разьбы Уладзіміра Мусько, яго сябра Віктар Кабац расказаў сабраным пра мастацкія работы спадара Уладзіміра і яго варштат працы. У мінулым годзе выйшла з друку кніжка «Паўстанчыя сцяжынкі ў Белавежскай пушчы» пра Студзеньскае паўстанне на Гайнаўшчыне. Яе аўтарамі былі Уладзімір Мусько і Віктар Кабац. Падчас сустрэчы ў гайнаўскай бібліятэцы прэзентавалася новая кніжкаальбом «Разбуджаныя птушкі» Уладзіміра Мусько, у якой змешчаны здымкі яго разьбы і ягоныя вершы.

Дырэктарка Гарадской публічнай бібліятэкі Ала Грыц прывітала публіку, у тым ліку сяброў і знаёмых разьбяра. Вернісаж удастоілі ўдзельнікі Гайнаўскага фестывалю Булата Акуджавы, якія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF