Ніва № 33 (3092), 16 жніўня 2015 г.

Штосьці не так?

Міраслаў ГРЫКА

Апошнія буры, тыя што былі некалькі тыдняў таму, разматлашылі Падляшша. Я не ведаю, якія шкоды яны нарабілі ў іншым месцы, але недалёка ад мясцовасці Нарва павалілі сотні дрэў, шматлікім будынкам паадрывалі дахі, пагнулі на палях даспяваючае збожжа. Хто быў застрахаваны, той верне страты. Хто гэтага не зрабіў — ці то па неасцярожнасці, ці з за таго, што было яму не па кішэні — магчыма, ніколі не падымецца з руін. Мне дасталася таксама. У выніку ўдару маланкі ў блізкі трансфарматар згарэў мой камп’ютар. Вось, пусціў ён шыпячы дымок і згас на амін. Такім чынам, я страціў тэксты, якія сабраў на працягу амаль 10 гадоў. Вядома, я мог раней перапісаць іх на рэзервовы дыск, але ўсё мне не хапала чагосьці — ці то часу, ці то жадання, ці цярпення... Або проста не хапала ўяўлення. Карацей кажучы, я не застрахаваўся ад такога бедства. Штосьці не так з маёй галавой.

А што ў галовах іншых людзей? Ці ахвяры буры застрахаваліся супраць яе? Калі не, то дазвольце мне нагадаць вам, што Зямля толькі ўваходзіць у эпоху стыхійных бедстваў. Катастрафічныя паводкі, засухі, ураганы, землятрусы будуць узмацняцца. Перыядычна знікаючая актыўнасць Сонца, якую навукоўцы прадказваюць на дваццатыя гады гэтага стагоддзя, можа прывесці да так званага малога абледзянення. Узмоцняцца за гэтым галодныя інцыдэнты, і нават войны. Вырасце некантраляваная міграцыя людзей, якую ўжо сёння не ў змозе спыніць межавыя кардоны. А што, калі яна ахопіць увесь свет? (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF