Ніва № 33 (3092), 16 жніўня 2015 г.

Беларусы і еўрапейская эміграцыя

Віктар САЗОНАЎ

Еўропа забіла трывогу. Трывогу больш нервовую чым з за актывізацыі дзеянняў ваяўнічай арганізацыі „Ісламская дзяржава” ці нават нападу Расіі на ўкраінскі Крым. На гэты раз еўрапейцы нарэшце прызналі, што іх шматгадовая палітыка па прыёме эмігрантаў зайшла ў поўны тупік.

Пра гэта ўжо крычаць не толькі прадстаўнікі радыкальных арганізацый на ўсё больш шматлюдных мітынгах, але і палітыкі найвышэйшага рангу, выказванні якіх па гэтым пытанні яшчэ нядаўна абмяжоўваліся выключна асуджэннем радыкалаў.

Сёння іх рыторыка змянілася. Праўда, яна не паўтарае заяў радыкалаў. Радыкалы заяўляюць, што некантраляваны прыток эмігрантаў з Азіі і Афрыкі пагражае існаванню еўрапейскага этнасу, калі так можна назваць народы Еўропы. Ці ў больш мяккім варыянце сцвярджаецца, што пагроза ідзе для еўрапейскай культуры, еўрапейскага ладу жыцця і еўрапейскіх духоўных каштоўнасцей, якія эмігранты не збіраюцца прызнаваць сваімі.

Палітыкі ж, як заўсёды, выступаюць з больш звыклага для іх прагматычнага боку. Яны ўрэшце зразумелі, што магутная еўрапейская эканоміка можа гэтага працэсу не вытрымаць. І прызналі, што дабрабыт еўрапейцаў хутка істотна пагоршыцца.

Бо гэта толькі ў рамантычныя 70я гады мінулага стагоддзя ім здавалася, што няшчасныя ўцекачы з Афрыкі ды Азіі будуць да смерці ўдзячныя еўрапейцам за прытулак, бяспеку і кавалак хлеба, ды пры гэтым самі заробяць сабе на гэты кавалак, паколькі эканамічная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF