Ніва № 33 (3092), 16 жніўня 2015 г.

Беларускія фолькавыя сустрэчы

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Пасля вяртання Юркі Астапчука і яго «Прымакоў» у Гарадок, у Міхалове ў гэтым годзе замест «Прымацкай бяседы» адбыліся ўпершыню «Беларускія фолькавыя сустрэчы». Імпрэза пад такой назвай пастаянна мае ўвайсці ў каляндар вядучых беларускіх культурных падзей гэтага горада. Падобна як на «Прымацкай бяседзе» на сцэну амфітэатра выйшаў цэлы шэраг беларускіх гуртоў (або тых, у якіх рэпертуары маюцца беларускія песні) з Гарадка, Чыжоў і Беластока ды тры з Беларусі. Спецыяльным госцем «Беларускіх фолькавых сустрэч» была папулярная... польская група «Red Lips». З нагоды гэтай падзеі бургамістр Міхалова Уладзімір Кананчук запэўніў «Ніву», што ён будзе рабіць усё, каб адной з вуліц Міхалова прысвоіць імя Мікалая Гайдука. Гэтую ідэю падтрымліваюць радныя, таксама тыя, што стаяць у апазіцыі да бургамістра, з якімі мы гаварылі.

У першых «Беларускіх фолькавых сустрэчах», арганізаваных 1 жніўня, перш за ўсё мясцовым Гмінным цэнтрам культуры, такіх натоўпаў публікі, як дагэтуль на «Прымацкай бяседзе», не было. Паявіліся тэнты з рукадзеллем, былі конкурсы, але не хапіла феерверкаў. Віншаванні са сцэны пераказалі гаспадары гміны і раней госці з Ваўкавыска, які сябруе з Міхаловам, і нябачаны раней на такіх мерапрыемствах дэпутат ад Грамадзянскай платформы Дам’ян Рачкоўскі (не было, так як і на «Прымацкай бяседзе», дэпутата Роберта Тышкевіча, які быў у гэты час на «Музычных дыялогах над Бугам» у Мельніку). Амаль авацыямі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF