Ніва № 32 (3091), 9 жніўня 2015 г.

У палескай глыбінцы (8)

Ганна КАНДРАЦЮК

Шацк у ментальным плане падаўся свойскім і патрыярхальным. Карацей, мая жаночая незалежнасць зноў апынулася пад знакам інтрыгуючых здагадак.

Жыллёвыя ўмовы ў гасцініцы „Вадаграй” не розніліся ад прыдарожных гатэляў у Польшчы, аднак, пасля ковельскай „Лясной песні”, здаліся каралеўскімі. Тут нават абмінула мяне бюракратыя, звязаная з рэгістрацыяй. У рэстаране працаваў кандыцыянер і ўвіхаліся ветлівыя афіцыянткі ў вышыванках. Сярод кулінарных прапаноў я выглядзела стравы з вугра. У меню былі смажаныя карасі ў смятане і вараныя ракі. Я заказала яшчэ ўкраінскі боршч, салацік з маладой капусты і далікатнае пшанічнае піва „Белы леў”.

У рэстаране балявалі вясельнікі, таму абед паабяцалі данесці мне ў нумар.

Цягам дваццаці хвілін яда была гатовая.

На падносе з абедам былі пададзены дзве лыжкі, два нажы і дзве шклянкі. Расстаўляючы талеркі на столік, афіцыянтка сакрэтна назірала па кутках ці не прыхаваны там які кавалер або вясельны сват. Ад падвойных лыжак і відэльцаў я сама пачырванела быццам вараныя ракі на падносе. І адчула сябе вінаватай. Навошта заказала ажно два піўца?

* * *

На добрую справу я не павінна какетнічаць і саромецца. Шацк быў жывым адлюстраваннем Падляшша. Такая ўвага да непітучасці жанчын несла ў сабе засакрэчаны камунікат: мясцовыя мужыкі любяць напіцца. Ва Украіне якраз ішла гутарка аб павышэнні на сорак працэнтаў цаны алкагольных напіткаў. У прэсе друкавалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF