Ніва № 32 (3091), 9 жніўня 2015 г.

Франук Грышкевіч на старонках «Студэнцкай думкі»

Сяргей ЧЫГРЫН

У 19201930х гадах у Вільні выдаваўся цікавы грамадскапалітычны, навуковы і літаратурны часопіс Беларускага студэнцкага саюза «Студэнцкая думка». Часопіс выходзіў на беларускай мове. Яго рэдагавалі Ігнат Гагалінскі, Янка Шутовіч, Мікола Шкялёнак, Станіслаў Станкевіч, Міхась Якімец, а таксама Адольф Зянюк (18951938), які быў родам з Беласточчыны з мястэчка Сухаволя Сакольскага павета. Дарэчы, Адольф Зянюк быў першым рэдактарам і выдаўцом «Студэнцкай думкі».

Часопіс друкаваў хроніку найважнейшых падзей грамадскапалітычнага і нацыянальнакультурнага жыцця ў былой Заходняй Беларусі, БССР, Чэхаславакіі, Латвіі, падрабязна асвятляў дзейнасць саюза, змяшчаў паведамленні аб працы Таварыства прыяцеляў беларусаведы, пра ўдзел вучняў Віленскай беларускай гімназіі ў нацыянальнавызваленчай барацьбе. Шмат увагі аддаваў Аб’яднанню беларускіх студэнцкіх арганізацый у Празе, гісторыі беларускага студэнцкага руху, зберажэнню і папулярызацыі гісторыкакультурнай спадчыны Беларусі.

Часопіс узнімаў праблемы філасофіі, культуралогіі і паліталогіі, нацыянальнакультурнага адраджэння, псіхалогіі. Змяшчаў таксама літаратуразнаўчыя і навуковыя працы, лекцыі, успаміны, паэтычныя творы, запісы вуснай народнай творчасці, апавяданні, рэпрадукцыі карцін. З друку выйшла 15 нумароў, з іх адзін быў канфіскаваны.

На старонках «Студэнцкай думкі» шмат гадоў друкаваўся Франук Грышкевіч (19041946) — беларускі паэт, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF