Ніва № 32 (3091), 9 жніўня 2015 г.

Пранеслася стыхія

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Каля аўтобуснага прыпынку ў Рыбалах тройка вяскоўцаў сядзіць на вулічнай лавачцы, перад імі мікраларок з агароднінай. Пытаю іх пра нядаўнюю буру, што пранеслася і каля іхняй вёскі. Ах, так, навальніца была такая, што суседняй хаты не было відаць. А па дарозе ў Паўлы вырвала ўсе бярозы.

Кіруюся на згаданую дарогу ў бок Паўлаў. Сапраўды, шмат там паваленых дрэў, і то даволі магутных, па метры ў абхваце. Не ўсе бярозы, ды і не толькі бярозы. У некаторых дрэў не вытрывалі напору буры ствалы — яны пераламаны на розных вышынях, пад некаторымі зямля не ўтрымала дзесяцігоддзямі зжытых з ёю каранёў, а ў некаторых не вытрымалі карані. Час ад часу лес выглядае так, быццам ахапіла яго нейкая паніка і дрэвы, так як і ў такіх абставінах людзі, кінуліся захіліцца ад стыхіі, прыгнятаючы пад сябе суседзяў у нядолі, кладучы іх і сябе покатам. Некаторыя дрэвы выстаялі напор буры, але страцілі сваю стройнасць — пахіліліся. І выглядаюць так, быццам аплаквалі сваіх таварышаў нядолі, што сталі ахвярай стыхійнага гвалту. Найбольш пацярпелі бярозы і сосны; „партызанскія сёстры” ў папулярнай калісь песні, пакідаючы пад сваімі каранішчамі ямы — амаль гатовыя зямлянкі... Гэта побач дарогі, бо дарога ўжо расчышчана. Далейшы ад дарогі лес выглядае так, быццам яго бура не кранула, быццам зрабіла толькі такую прыдарожную паказуху. Хаця дзенідзе паказваюцца і ў сцяне лесу пагнутыя ствалы бяроз ці хвоек.

Перад Паўламі надта рэдкая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF