Ніва № 32 (3091), 9 жніўня 2015 г.

Вярнуцца да гнязда

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Гаспадаром «Сяброўскай бяседы» ў Гарадку зноў з’яўляюцца «Прымакі» і яе лідар Юрка Астапчук, цяпер, пасля вяртання з Міхалова, дырэктар гарадоцкага Гміннага цэнтра культуры. Такім чынам да мінулага года арганізаваная ў Міхалове галоўным чынам ім «Прымацкая бяседа» перайшла ў гісторыю. Пачынаючы сёлетні, шаснаццаты выпуск гарадоцкага мерапрыемства, арганізаванага з размахам разам з Беларускім грамадска-культурным таварыствам і пры ўдзеле Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве, зараз перад адспяваннем яе гімна Юрка Астапчук спытаў аўдыторыю пра песню: „Хто памятае, як разам мы спявалі са сцэны «Гэй, Сяброўская бяседа»?” Надалей на дадзены момант наплываючая публіка адказала гучным: «Я!»

У рамках шматгадзіннага канцэрта 25 ліпеня выступілі на сцэне па паляне Барык зоркі беларускай сцэны вялікага фармату: культавыя «Песняры», «Бяседа», «Купалінка», але і госці закончанай дзень пазней Падляшскай актавы культур — «Лялечкі» з Абухава ці вядомыя хаця б з фестывалю Беларуская песня «Белыя росы» з Гродна, і, вядома, цэлы шэраг беларускіх калектываў, якія працуюць пры гарадоцкім ГЦК, ды гурты з Орлі, Нарвы ці Беластока. Вядома, рэй вялі «Прымакі», якія паміж сваімі выступамі традыцыйна заселі за шырокім сталом на сцэне на фоне каляровага ландшафту з вясковай хатай і сярод дэкарацый, прыгадваючых падворак. Акрамя таго, сарганізаваны былі таксама конкурсы, між іншым на беларускі верш аб «Сяброўскай бяседзе». Былі феерверкі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF